Знайсці
05.08.2019 / 11:2321РусŁacБел

У Санкт-Пецярбургу беларускі кікбаксёр сур'ёзна збіў сяброўку за тое, што адмовілася яму гатаваць суп 

Супраць беларускага кікбаксёра Віталя Круталевіча, які жыве ў Санкт-Пецярбургу, заведзеная крымінальная справа аб наўмысным прычыненні шкоды здароўю, перадае ridus.ru.

Справу супраць спартсмена распачалі пасля звароту дзяўчыны з імем Настасся, якая доўгі час была з ім у рамантычных стасунках. Паводле яе слоў, канфлікт успыхнуў раптоўна, калі, як толькі прачнуўся, Віталь запатрабаваў ад сужыцелькі зварыць яму суп.

«Я сказала, што я толькі прачнулася і цяпер не буду гатаваць, на што ён адказаў, што мяне прымусiць, і адцягнуў за валасы на кухню. Адбылася ўспышка агрэсіі, і першым жа ударам ён нанёс мне тры пераломы на твары. Пасля былі яшчэ ўдары, але я ўжо знаходзілася ў шокавым стане, — распавяла Анастасія каналу «Mash на Мойке».

Канал таксама апублікаваў аўдыязапіс маналогу самога Круталевіча ў адрас дзяўчыны (у ім багата ненарматыўнай лексікі). Ён заяўляе, што цалкам справядліва патрабаваў сабе гатаваць, бо ў яго спартыўны рэжым, што Анастасія здзейсніла памылку, выставіўшы яго на вуліцу, і што ёй «давядзецца трываць».

Нягледзячы на ​​спробы прымірэння Віталя і Анастасіі, канфлікты з абразамі і рукапрыкладствам у пары працягнуліся. У выніку Анастасія звярнулася з заявай у паліцыю.

Ураджэнец Магілёва Віталь Круталевіч рэгулярна ўдзельнічае ў беларускіх спаборніцтвах па кікбоксінгу і тайскім боксе. Спартсмен — двухразовы пераможца першынства Беларусі па кікбоксінгу, выходзіў у фіналы Кубкаў свету і СНД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера