Знайсці
29.07.2019 / 17:4711РусŁacБел

У міністра Карпенкі з’явіўся малады намеснік. Хто ён такі?

37-гадовы Аляксандр Кадлубай стаў намеснікам міністра адукацыі. Згоду на гэтае прызначэнне 29 ліпеня даў Аляксандр Лукашэнка.

Гэта дастаткова нечаканае кадравае рашэнне. Аляксандр Кадлубай займаў дастаткова сціплую пасаду начальніка аддзела адукацыі Лідскага райвыканкама.

Родам Аляксандр з Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Хадзіў у школу ў вёсцы Варонча. Гэта дастаткова вядомыя мясціны — мясцовыя пейзажы маляваў Напалеон Орда, тут бывалі Адам Міцкевіч і Ян Чачот.

Бацька Аляксандра Уладзімір Альбінавіч Кадлубай быў дырэктарам прафесійна-тэхнічнага вучылішча ў мястэчку Мір.

Вучылішча рыхтуе сталяроў, рэзчыкаў па дрэве і рэстаўратараў.

У 2008 годзе вучылішча стала каледжам, то бок з ПТВ пераўтварылася ў сярэдне-спецыяльную ўстанову.

Аляксандр Кадлубай у дзяцінстве. Фота з ok.ru.

Аляксандр вучыўся ў БДУ на гістарычным факультэце, тут жа сустрэў жонку Алену.

На гэты момант яна працуе настаўніцай гісторыі ў СШ №8 у Лідзе. У пары дзве дачкі-блізняткі Вера і Люба, цяпер яны перайшлі ў дзявяты клас.

Аднакурснікі Аляксандра згадваюць, што ён быў культурным, дастаткова прыхільным да беларускасці, але пры гэтым і кан'юнктурным.

На гістфаку вучылася і сястра Аляксандра Аксана. Цяпер яна жыве ў Маскве, выйшла замуж за расіяніна.

З чым можа быць звязаны ўзлёт правінцыйнага супрацоўніка сістэмы адукацыі да міністэрскіх крэслаў? Сёлета вучань з Ліды Ігнат Ільюшонак ускрыў «злівы» заданняў на рэспубліканскай алімпіядзе па геаграфіі.

Гэты выпадак дэталёва расследавала Міністэрства адукацыі і прызнала, што такі выпадак сапраўды быў. Магчыма, якраз пасля гэтага маглі звярнуць увагу на Кадлубая.

Мінадукацыі пра «зліў» алімпіядных заданняў па геаграфіі: звольнены адзін з распрацоўшчыкаў

Цікавым з’яўляецца і само прозвішча Кадлубай. Яно мае татарскае паходжанне. Такое прозвішча меў шляхецкі род, які валодаў маёнткам Ястрамбель у межах сучаснага Баранавіцкага раёна. А ўтварылася яно ад двух каранёў «катлы», што значыць «прыгожы», і «бай» — «багаты паважаны чалавек».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031