У Касцюковіцкім раёне легкавік сутыкнуўся з трактарам: два чалавекі загінулі
Здарэнне адбылося каля 9.00 на трасе Касцюковічы — Клімавічы каля в. Муравілле. Там сутыкнуліся аўтамабіль «Сааб» і трактар «МТЗ» з прычэпам, паведамляе прэс-служба МУС.
У выніку ДТЗ загінулі 27-гадовы кіроўца «Сааба» і яго 24-гадовы пасажыр. 55-гадовы трактарыст і двое 24-гадовых пасажыраў легкавіка шпіталізаваныя.
Мяркуецца, што «Сааб» абганяў трактар, калі той пачаў паварочваць налева. У выніку аўтамабіль апынуўся пад прычэпам, а сам цягач перакуліўся.
Цяпер на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Футбольны Еўра-2024 па БТ паказваць не будуць
 5
Памерла маці Вітольда Ашурка
 7
У Беларусь прыляцелі 8 расійскіх вайсковых верталётаў
 11
Папулярны польскі банк стаў блакаваць беларусам доступ да анлайн-акаўнтаў. Што здарылася?
 26
У акупаваным Луганску прагрымелі выбухі
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера