Знайсці
19.07.2019 / 10:40РусŁacБел

Зяленскі таксама заявіў пра гатоўнасць абмяняць Вышынскага на Сянцова

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў якасці першага кроку Кіеў гатовы абмяняць журналіста Кірыла Вышынскага, што знаходзіцца за кратамі ва Украіне, на асуджанага ў Расіі нібыта за тэрарызм украінскага рэжысёра Алега Сянцова.

Паводле яго слоў, Кіеў хоча, «каб такі момант наступіў у найбліжэйшы час». Пры гэтым ён дадаў, што, нягледзячы на ​​гэтую гатоўнасць, Украіна разлічвае атрымаць усіх зняволеных у Расіі ўкраінцаў.

Раней прапанову адначасова вызваліць Сянцова і Вышынскага агучыла прэс-сакратар Зяленскага Юлія Мендэль. Так яна адказала на словы прэс-сакратара прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Пяскова аб тым, што першым крокам Украіны насустрач Расіі павінна стаць вызваленне Кірылы Вышынскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930