Знайсці
17.07.2019 / 13:33РусŁacБел

Беларусбанк папярэджвае пра магчымае махлярства ў вайберы

Беларусбанк праінфармаваў сваіх кліентаў аб выпадках махлярства праз вайбер, гаворыцца ў паведамленні банка.

Карыстальнікам прыходзіць у мэсэнджары паведамленне ад падробленага акаўнта «Беларусбанк Анлайн». Акаўнт мае лагатып банка і зарэгістраваны на замежны нумар тэлефона.

Паведамленне можа мець наступны змест: «Паважаны кліент «Беларусбанка», наша служба падтрымкі спяшаецца паведаміць вам, што ў сувязі з частымі выпадкамі махлярства ваша карта заблакіраваная. Баланс 0.01 BYN. Вам варта звярнуцца ў найбліжэйшае аддзяленне банка альбо па нашых кантактах у вайберы». Або паведамленне: «Служба падтрымкі «Беларусбанка» інфармуе, што ў сувязі з частымі ашуканскімі аперацыямі па патрабаванні службы бяспекі ваша карта заблакіраваная. Баланс вашай карты 0.00 рублёў. Для разбору рэкамендуем звярнуцца ў банк альбо звязацца па нашых кантактах у Viber».

Беларусбанк заклікае быць уважлівымі. «Не перадавайце трэцім асобам інфармацыю аб рэквізітах плацежных картак, лагін і пароль для ўваходу ў інтэрнэт-банкінг, 3D-пароль або аднаразовы СМС-пароль, у тым ліку шляхам уводу дадзеных на сумніўных вэб-старонках».

З такім жа зваротам выступіў і Прыёрбанк. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031