Знайсці
17.07.2019 / 08:224РусŁacБел

Мінск трапіў у 50 самых бяспечных гарадоў у свеце

Фота Сяргея Гудзіліна

Мінск апынуўся на 37 месцы ў спісе з 328 гарадоў свету па ўзроўні бяспекі пражывання. Рэйтынг апублікаваны парталам Numbeo.

Спіс быў складзены на аснове анлайн-апытання грамадзян розных краін у першым паўгоддзі 2019 года. Яго верхні радок заняла сталіца Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў — Абу-Дабі. Узровень бяспекі ў Абу-Дабі ацанілі ў 89,4 бала са 100 магчымых. На другой пазіцыі — Доха (Катар) з 88 баламі, на трэцяй — канадскі Квебек (85 балаў).

У дзясятку найбольш бяспечных гарадоў свету таксама ўключылі (у парадку зніжэння рэйтынгу): Тайбэй (Тайвань), Мюнхен (Германія), Дубай (ААЭ), Цюрых і Берн (Швейцарыя), Ганконг (Кітай) і турэцкі Эскішэхір. Самым небяспечным прызнаны Каракас.

У Мінска 76.06 бала. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031