Знайсці
15.07.2019 / 17:549РусŁacБел

Двое хлопцаў з Дзяржынскага раёна развозілі наркотыкі на машыне каршэрынга

Двое хлопцаў з Дзяржынскага раёна развозілі наркотыкі па схованках на машыне з каршэрынга, паведамляе міліцыя.

Праваахоўнікі каля аднаго з дамоў на вуліцы Шаранговіча ў Мінску затрымалі 18-гадовага маладога чалавека і яго 17-гадовага таварыша.

Яны каля месяца таму ўладкаваліся ў інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў. Працавалі з дапамогай закладак на тэрыторыі ўсіх раёнаў Мінска. Каб забраць партыі наркотыкаў і раскласці схованкі, студэнты з Дзяржынскага раёна выкарыстоўвалі паслугі каршэрынга. Расфасоўкай рэчыва маладыя людзі займаліся дома.

Затрымалі хлопцаў пры спробе пакінуць закладку з наркотыкам. Маладыя людзі паспелі раскласці на тэрыторыі сталіцы каля 100 закладак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера