Знайсці
15.07.2019 / 15:033РусŁacБел

Вайсковец у Слоніме падрапаў сабе рукі: яму пагражае да сямі гадоў турмы

Мінабароны абвяргае чуткі пра нібыта спробу самагубства вайскоўца адной з частак Слонімскага гарнізона.

Раней пра такую спробу паведаміў Nexta.

«Камандаваннем вайсковай часткі праводзіцца праверка на прадмет выяўлення наяўнасці падстаў для завядзення крымінальнай справы ў дачыненні да вайскоўца тэрміновай ваеннай службы ў сувязі з наўмысным прычыненнем сабе цялеснага пашкоджання. Вайсковец дэманстратыўна нанёс сабе некалькі драпін рук, якія не нясуць небяспекі для жыцця», — адзначае Мінабароны.

Ведамства нагадвае, што ўхіленне ваеннаслужачага ад нясення абавязкаў воінскай службы шляхам наўмыснага прычынення сабе цялеснага пашкоджання або сімуляцыі захворвання караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін да сямі гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера