Ігар Случак прымусіў улады змяніць дарожны знак «Милиция» на «Міліцыю»
Дарожныя знакі павінны выглядаць так, як прадугледжана сертыфікатамі СТБ і правіламі дарожнага руху. У прыватнасці, на знаку 6.12.1 павінна быць напісана «МІЛІЦЫЯ».
Юрыст Ігар Случак заўважыў на вуліцы Леніна ў Баранавічах знак з дзіўным надпісам «Милиция». Ён напісаў зварот у мясцовы гарвыканкам.
Да 16 ліпеня «милиция» будзе дэмантаваная. На яе месцы з'явіцца «міліцыя», адсправаздачыліся мясцовыя ўлады.
Гэты знак быў зменены ў межах кампаніі «Беларускім вуліцам — шыльды па-беларуску» ад ініцыятывы «Умовы для мовы». Кожны можа да яе далучыцца праз спасылку.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Беларусі зарэгістравалі таварны знак Made in Belarus
 3
Здагадайцеся, на каго адвучыўся Раман Пратасевіч
 7
Салат з яблыкамі і курыцай — рэцэпт
 2
«Падзенне імперыі»: моцны фільм пра распад нацыі, што пакіне ў беларусаў адчуванне дэжавю
 3
Стартуе продаж новай кнігі для дзяцей ад Андрэя Скурко
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера