Знайсці
08.07.2019 / 13:352РусŁacБел

Украінскі тэлеканал NewsOne адмяніў тэлемост з «Расіяй 1»

Украінскі тэлеканал NewsOne абвясціў пра адмену тэлемоста з «Расіяй 1» пад назвай «Трэба пагаварыць» з-за «прамых пагроз фізічнай расправы».

«У сувязі з інфармацыйнай кампаніяй супраць сваіх журналістаў, пагрозай нападу на канал і выкарыстаннем яго імя ў перадвыбарчай кампаніі шэрагу ўкраінскіх партый, мы вымушаныя спыніць падрыхтоўку тэлемарафона «Трэба пагаварыць», - сказана ў паведамленні.

У NewsOne падкрэслілі, што перадача павінна была стаць «першым непалітычным тэлемостам паміж людзьмі з Украіны і Расіі».

Аб планах «Расіі 1» і NewsOne, які звязваюць з «кумам Пуціна» Віктарам Медведчуком, правесці расійска-ўкраінскі тэлемост, напярэдадні абвясціў вядучы «Весцей тыдня» Дзмітрый Кісялёў. У анонсе шоу вядучыя - Андрэй Малахаў, Марыя Сітэль, Алена Кірык і Васіль ГалаванаЎ — з усмешкай казалі: «Нам трэба пагаварыць».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031