Знайсці
05.07.2019 / 14:37РусŁacБел

У Гродне 16-гадовы хлопец выпіў, скраў аўтамабіль і трапіў у аварыю. Аўто згарэла

4 ліпеня ў аграгарадку Адэльск Гродзенскага раёна здзейснена нетыповае ДТЗ з удзелам 16-ці гадовага, які, да таго ж, знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, паведамляе ДАІ Гродна.

Як казаў у сваіх тлумачэннях непаўнагадовы, каля 18 гадзін ён з таварышамі выпіваў. У нейкі момант пасля распіцця хлопец вырашыў адправіцца да сябе ў суседнюю вёску. Выйшаўшы на вуліцу і заўважыўшы прыпаркаваны «Рэно» з ключамі ў замку запальвання, ён вырашыў дадому не пешшу ісці, а праехацца на аўто. Ужо пры выездзе з двара ён пашкодзіў лаўку. На прасёлкавай дарозе юны кіроўца не справіўся з кіраваннем, з’ехаў за межы дарогі і наскочыў на высокі камень. Ад удару аўтамабіль ўспалымніўся і цалкам згарэў.

Спалохаўшыся, непаўнагадовы выкінуў ключы і пабег дадому. Ужо ў вёсцы яго затрымалі відавочцы здарэння і вярнулі на месца ДТЗ, дзе ўжо знаходзіліся супрацоўнікі ДАІ. На момант агляду ўтрыманне алкаголю ў арганізме юнака перавысіла дапушчальнае больш чым у 2,5 разу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930