Знайсці
04.07.2019 / 12:0613РусŁacБел

Генерал міліцыі Мечыслаў Грыб: Калі б канцэрт спынілі, магло быць яшчэ больш ахвяр

Ці правільна зрабілі арганізатары Дня Незалежнасці, што пасля інцыдэнту падчас салюту, калі траўмы атрымалі многія людзі, не спынілі правядзенне канцэрту? З гэтым пытаннем «Наша Ніва» звярнулася да генерал-лейтэнанта міліцыі ў адстаўцы Мечыслава Грыба.

Мечыслаў Грыб. Фота Радыё «Свабода».

«Па-першае, я хацеў бы адзначыць, што пры правядзенні такіх мерапрыемстваў, як салюты, дзе выкарыстоўваюцца выбуховыя рэчы, трэба вельмі добра арганізаваць бяспеку людзей. І гэта рэальна зрабіць. Салют можна бачыць на вялікай адлегласці, і нельга падпускаць людзей блізка да яго. Патрэбна выключыць усе недарэчнасці і выпадковасці. Усё гэта можна зрабіць, але нехта не зрабіў.

Я прытрымліваюся падыходу, што ў гэтым выпадку канцэрт не трэба было спыняць. У адваротным выпадку было б нашмат болей панікі і неразбярыхі. Маглі б быць і іншыя ахвяры. Маглі б быць натоўпы і на аўтобусы, і на метро. У нас гэта было, мы гэта праходзілі. Калі б толькі абвесцілі, што канцэрт спыняецца, то магла б быць вялікая паніка».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031