Знайсці
04.07.2019 / 08:313РусŁacБел

Перад 3 ліпеня ў Мінабароны хваліліся, што на салюце прыменяць «новыя феерверкавыя вырабы»

Пра гэта камандзір патрульнай роты каменданцкага батальёна старшы лейтэнант Аляксей Круглік распавядаў у інтэрв'ю Мінск-навінам.

Журналісты тады пацікавіліся, чым вайскоўцы здзівяць гледачоў падчас салюту 3 ліпеня.

«Сакрэты раскрываць не буду. Але скажу, што гэтым разам мы выкарыстаем і новыя феерверкавыя вырабы, якія раней не паказвалі. Агульную карціну ўбачыце на салюце», — распавёў Аляксей Круглік.

Прадстаўнікі Мінскай ваеннай камендатуры таксама тады заявілі, што ў месцах правядзення салюту гарантуюць усе меры бяспекі, а радыусе 500 м ад агнявых пазіцый выставяць ачапленне.

У Мінску ад аскепка салюту загінула 64-гадовая жанчына

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031