Знайсці
02.07.2019 / 12:0823РусŁacБел

«Там горка». Мінабароны патлумачыла, чаму танкі раскатваюць новы асфальт на праспектах без гумовых накладак

Некалькі месяцаў таму на праспекце Незалежнасці ў Мінску памянялі асфальт: рыхтаваліся да Еўрапейскіх гульняў. 

Выглядае, што хутка яго зноў давядзецца перакладваць, бо цяжкая тэхніка, якая рыхтуецца да парада і праедзе па сталіцы 3 ліпеня, ушчэнт псуе пакрыццё.

Нават у суседняй Расіі, з падобным культам мілітарыстычнага фетышызму, маштаб праблемы спрабуюць зменшыць спецыяльнымі гумовымі накладкамі на гусеніцы танкаў.

Чаму так не робяць у Беларусі, хоць ужо мінула некалькі год, як прадстаўнікі Мінабароны абяцалі «вырашыць пытанне»?

Пра гэта «Нашай Ніве» са спасылкай на спецыялістаў па ўзбраенні расказала прэс-сакратарка міністра абароны Наталля Гаўрусік.

«У накладак ёсць такая канструктыўная ўласцівасць: яны могуць выкарыстоўвацца на вельмі малой хуткасці. Умоўна, да 15 кіламетраў на гадзіну. Гэта тая хуткасць, з якой калона ідзе перад трыбунамі. Але калі калоне трэба выязджаць ад трыбун, ёй трэба паскорыцца да 50 км/г. А там (за стэлай «Мінск — горад-герой» — «НН») акурат яшчэ троху ў горачку падняцца, каб не стала ўвогуле ўся калона. На такой хуткасці башмакі будуць злятаць, гэта небяспечна. Таму яны і не выкарыстоўваюцца», — патлумачыла яна. 

Чытайце: Трамп паабяцаў у Дзень незалежнасці ЗША вывесці танкі на вуліцы Вашынгтона. Але псаваць асфальт яны не будуць

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930