Знайсці
30.06.2019 / 17:041РусŁacБел

Крэмль убачыў узаемнасць Трампа ў намаганнях па нармалізацыі адносін

Расійскі бок упершыню на сустрэчы прэзідэнта краіны Уладзіміра Пуціна і амерыканскага лідара Дональда Трампа адчуў рэакцыю ў адказ ад ЗША. Пра гэта распавёў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў у эфіры праграмы «Масква. Крэмль. Пуцін».

«Цяпер гэтую ўзаемнасць мы ўпершыню пачулі ад амерыканскага прэзідэнта», — сказаў Пяскоў.

Перамовы Пуціна і Трампа прайшлі 28 чэрвеня ў ходзе саміту G20 у японскай Осацы. Гутарка працягвалася каля паўтары гадзіны. Па выніках сустрэчы прэзідэнт ЗША заявіў, што Пуцін — незвычайны чалавек і добры хлопец, а іх перамовы былі выдатнымі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031