Знайсці
25.06.2019 / 14:2330РусŁacБел

Мітрапаліт РПЦ: Салдаты ў пачатку Вялікай Айчыннай былі бязбожнікамі, таму загінулі

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў асноўным гінулі нехрышчоныя салдаты Чырвонай арміі за тое, што былі бязбожнікамі.

Пра гэта сказаў мітрапаліт РПЦ Белгарадскі і Старааскольскі Іаан на вечары памяці гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Відэа яго выступу апублікавана ў Telegram-канале «Белгарад № 1», дзе заяву мітрапаліта назвалі «неадназначнай».

«Ёсць вельмі паказальны для ўсіх нас урок. У першыя месяцы вайны больш за 60% Чырвонай арміі, г.зн. маладых байцоў, якія былі народжаныя ўжо ў бязбожны час, большасць з іх не былі ахрышчанымі <…> яны былі забітыя», — сказаў святар.

Паводле яго слоў, гэта была «несувымерная ахвяра, якая была прынесена за бязбожнасць». «І вайну выйгралі хрышчоныя людзі, тыя, хто былі пакліканыя, каб духоўна перамагчы», — дадаў уладыка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031