Знайсці
24.06.2019 / 06:091РусŁacБел

Чарговая акцыя пратэсту ў Тбілісі прайшла пад праліўным дажджом

Удзельнікі акцыі завяршылі чарговы пратэстны дзень ля канцылярыі ўрада Грузіі — пад праліўным дажджом сотні чалавек выканалі дзяржаўны гімн і агучылі свае патрабаванні, піша newsgeorgia.ge

Ад будынка парламента да канцылярыі калоны пратэстоўцаў ішлі, скандуючы «Сыходзь». Іх галоўным патрабаваннем застаецца адстаўка кіраўніка МУС Грузіі Георгія Гахарыі.

Удзельнікі акцыі лічаць, што ён павінен панесці палітычную адказнасць за непрапарцыйнае прымяненне сілы ў дачыненні да дэманстрантаў і журналістаў пры разгоне мітынгу 20 чэрвеня. Сярод іншых патрабаванняў: правядзенне парламенцкіх выбараў па прапарцыйнай сістэме і вызваленне людзей, затрыманых падчас акцыі 20 чэрвеня. З 305 затрыманых больш за сто былі прысуджаныя да адміністрацыйнага зняволення.

Па словах дэманстрантаў, яны плануюць праводзіць мірныя мітынгі перманентна да таго часу, пакуль усе патрабаванні не будуць выкананыя. Маштабныя пратэстныя шэсці ўжо чацвёрты дзень праходзяць у Кутаісі — іх ўдзельнікі не выключаюць, што далучацца да пратэстоўцаў у Тбілісі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера