Знайсці
22.06.2019 / 18:36РусŁacБел

Больш за 20 рэйсаў адмененыя ў Шарамеццеве праз навальніцу. У Мінск самалёт таксама не паляціць

Змены закранулі, у прыватнасці, вылеты ў Мінск, Вільню, Рыгу, Хельсінкі, Прагу, Бургас і Каршы, паведамляе Life.

Праз навальніцу, якая насоўваецца на Маскву, і парывісты вецер у аэрапорце Шарамеццева адмянілі 24 рэйсы. Пасажыры не змогуць сёння вылецець у Мінск, Вільню, Рыгу, Хельсінкі, Прагу, Бургас і Каршы.

Таксама адмененыя ўнутраныя рэйсы ў Саратаў, Казань, Ніжні Ноўгарад, Перм, Валгаград, Стаўрапаль, Чэлябінск, Уфу, Саранск, Арэнбург, Пецярбург і Варонеж.

У сувязі з прагназаванымі неспрыяльнымі ўмовамі змены ў расклад рэйсаў унеслі і ў іншых аэрапортах Масквы — Унукаве і Дамадзедаве. Паводле інфармацыі сэрвісу «Яндэкс.Расклад», ва Унукаве затрымліваецца вылет чатырох самалётаў і адменена тры, а ў Дамадзедаве сем затрымана і шэсць адменена.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031