Знайсці
20.06.2019 / 17:4822РусŁacБел

Караеў: Міліцыя паўстане перад замежнымі гасцямі ветлівай, карэктнай

Міністр унутраных спраў Юрый Караеў наведаў аб'екты, задзейнічаныя на II Еўрапейскіх гульнях, і праверыў гатоўнасць міліцыі да складанага экзамену, паведамляе прэс-служба МУС.

Фота мае ілюстрацыйны характар.

— Гатоўнасць органаў унутраных спраў высокая. Але мы заўсёды павінны прыдзірліва ставіцца да мер, якія прымаем, і лічыць, што яны недастатковыя. Мы самі павінны шукаць магчымыя рызыкі і пагрозы, — адзначыў Юрый Караеў. — Таму гаварыць аб поўнай гатоўнасці было б заўчасна. На практыцы праблемы ўсё роўна з'явяцца і пакажуць нам, што мы не прадугледзелі і як зманеўраваць сіламі і сродкамі, каб гэта палепшыць. Агулам, істотных зменаў аператыўнай абстаноўкі, звязаных з гульнямі, не прагназуецца, для гэтага няма перадумоў.

Міністр таксама адзначыў, што беларуская міліцыя паўстане перад замежнымі гасцямі ветлівай, карэктнай і, па магчымасці, непрыметнай. У гэтай сувязі рэкамендацыя адна — памятаць, што гасцей сустракаюць з усмешкай, як калі б у твой дом прыйшлі сябры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031