Знайсці
16.06.2019 / 21:174РусŁacБел

Лукашэнка падарыў Сі Цзіньпіну да дня нараджэння бронзавага бусла і кошык прадуктаў з Александрыі ФОТА

Аляксандр Лукашэнка падарыў Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну бронзавую скульптуру бусла і кошык прадуктаў са сваёй малой радзімы з аграгарадка Александрыя, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін падчас абмену падарункамі

Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін сустрэліся ў Бішкеку на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Падчас сустрэчы яны абмяркоўвалі не толькі пытанні афіцыйнай павесткі дня, але і абмяняліся падарункамі. Была і святочная нагода: 15 чэрвеня Сі Цзіньпін адзначыў дзень нараджэння.

У якасці падарункаў кіраўнік беларускай дзяржавы ўручыў Старшыні КНР бронзавую скульптуру бусла. Бусел часта фігуруе як у беларускім, так і кітайскім мастацтве, з'яўляецца сімвалам мудрасці і даўгалецця, прадвеснікам шчасця і дабрабыту. Бусел лічыцца духам-заступнікам дома, прыносіць яго насельнікам згоду і росквіт. Вобраз бусла ўвасабляе таксама пажаданне міру і гармоніі. Яшчэ адным падарункам стаў кошык з беларускімі прадуктамі, якiя выраблены на радзіме Лукашэнкі ў Александрыі.

Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін падчас абмену падарункамі.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна падкрэсліла асаблівы характар ​​супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, а таксама адносін, якія склаліся паміж лідарамі краін.

Хто віншаваў арыгінальней: Пуцін падарыў Сі Цзіньпіну цэлы куфар марозіва з Расіі і торт ФОТА

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031