Знайсці
10.06.2019 / 15:555РусŁacБел

Крычаўскія камунальнікі патлумачылі, як у іх атрымалася «празрыстая» кабінка для пераадзявання

У Крычаве на грамадскім пляжы ля мікрараёна Сож з'явілася новая кабінка для пераадзявання. Як аказалася, камунальныя службы не маюць дачынення да арыгінальнага дызайна.

Фота той самай кабінкі з суполкі «Падслухана Крычаў».

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і добраўпарадкаванні прадпрыемства «Камунальнік» Аляксандр Данін расказаў, што кабінку яны паставілі яшчэ два тыдні таму. Штакеціны былі набіты ў два слоі, без шчылін. Але за выхадныя верхні слой адарвалі.

«Гэта нашы хуліганы пастараліся. Навошта — не зразумела. Не думайце, што мы так спецыяльна зрабілі!» — пракаментаваў Аляксандр Данін.

За заўтра камунальнікі абяцаюць усё адрамантаваць. А вось новых кабінак на гэтым грамадскім пляжы не чакаецца. «У нас тры пляжы, і на ўсіх усталявана па адной кабінцы. Як правіла, яе хапае», — тлумачыць Данін.

НЛ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031