Знайсці
03.06.2019 / 11:2419РусŁacБел

Пад Масквой каўказцы забілі 24-гадовага спецназаўца ГРУ, ветэрана вайны ў Сірыі

24-гадовы экс-спецназавец расійскага ГРУ Мікіта Бялянкін вырашыў заступіцца за чалавека, якога збівалі кампаніяй, і сам стаў ахвярай бойкі ў Падмаскоўі. Не дапамагла ані вайсковая падрыхтоўка, ані траўматычны пісталет.

Бялянкін быў вайскоўцам, служыў у эліце — спецназе ГРУ. Ён ваяваў у Сірыі, меў узнагароды за баі ў Алепа. 

Паліцэйскія апыталі відавочцаў і высветлілі, што экс-спецназавец стаў удзельнікам адразу двух канфліктаў, прычым, верагодна, не звязаных паміж сабой.

Падчас шпацыру з дзяўчынай заўважыў, як некалькі мужчын дамагаліся жанчыну. Бялянкін зрабіў ім заўвагу, пасля чаго ў іх пачалася сварка. Праўда, у адкрыты канфлікт гэта супрацьстаянне так і не вылілася, піша тэлеграм-канал Baza.

Але адначасова з другога боку дома побач з піўным барам пачалася масавая бойка — калі гэта можна так назваць: некалькі мужчын збівалі хлопца. Бялянкін заўважыў гэта, дастаў газавы траўматычны пісталет з кішэні і паспрабаваў спужаць хуліганаў. Гэта не спрацавала, — і яны пераключыліся на яго. У аднаго са злачынцаў быў пры сабе нож, — ён ударыў ім Бялянкіна ў грудзі, Мікіта памёр амаль маментальна. Пасля гэтага нападнікі «вярнуліся» да сваёй першапачатковай ахвяры, таксама ўдарылі яго нажом, а потым збеглі.

Нападнікаў шукаюць — пакуль не затрымалі нікога. Мужчына, якога збівалі, выжыў. Ён распавёў, што нападнікамі былі «нейкія армяне»: яны вывелі яго з сябрам з бара, развялі па розных баках і пачалі збіваць. Гэта і заўважыў Бялянкін.

Што стала прычынай канфлікту з «нейкімі армянамі», пацярпелы мужчына нібыта не памятае.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930