Знайсці
24.05.2019 / 15:091РусŁacБел

БМЗ застаўся без гендырэктара

vk.com

Анатоль Савянок пакінуў пасаду гендырэктара Беларускага металургічнага завода. Пра гэта TUT.BY паведамілі інфармаваныя крыніцы і пацвердзілі на самім прадпрыемстве.

Па словах суразмоўцы, «з гендырэктарам рассталіся па пагадненні бакоў».

Напярэдадні сваёй адстаўкі Анатоль Савянок накіраваў ліст сваім падначаленым і кліентам ды падзякаваў за сумесную працу. «Разам мы ўвасаблялі ў жыццё амбіцыйныя праекты, вырашалі вельмі складаныя праблемы, радаваліся агульным перамог. Мы абменьваліся ведамі і вучыліся адзін у аднаго. І я ўдзячны за гэтую магчымасць», — напісаў Савянок.

Аднак, паводле яго слоў, «жыццё рухаецца наперад, адкрывае новыя перспектывы».

Анатоль Савянок прапрацаваў на жлобінскім заводзе амаль 30 гадоў. У 1989 годзе ён прыйшоў на прадпрыемства на пасаду травільшчыка-гальваніка. Потым быў майстрам, старшым майстрам, намеснікам начальніка цэха, начальнікам сталядротавага цэха № 2, дырэктарам па метызнай вытворчасці. З 14 кастрычніка 2009 года — генеральны дырэктар БМЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031