У дырэктара «Белтэлекама» пры ператрусе знайшлі $470 тысяч
Генеральны дырэктар «Белтэлекама» Сяргей Сівадзедаў абвінавачваецца ў атрыманні 15 тысяч еўра хабару за садзейнічанне ў пастаўках тэлекамунікацыйнага абсталявання. Пра гэта паведамляе сайт КДБ.
Спецслужбісты расказваюць, што ў Сівадзедава дома знайшлі $470 тысяч, атрыманых па іншых эпізодах хабарніцтва.
Апроч таго, накладзены арышт на яго катэдж у Мінскім раёне, а таксама тры кватэры ў Мінску, у тым ліку аформленыя на іншых асобаў.
Таксама заведзена крымінальная справа на хабарадаўцу, грамадзяніна Расіі. І ён, і Сівадзедаў знаходзяцца пад вартай.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Рэпер Сярога: Сацсеткі — інструменты ваеннага захопу
 8
Памёр Алег Міхей
 1
Каго лічыць прэзідэнтам Беларусі і якая згушчонка лепшая? Пратэсціравалі ChatGPT-4 Omni — нашумелую версію папулярнай нейрасеткі
 15
Ва Уладзівастоку бязногаму «ветэрану СВА» сусед зламаў руку — за занадта шумны пратэз
 8
Як спадчынны пажарнік стаў галоўным камсамольцам краіны. Гісторыя жыцця кіраўніка БРСМ Аляксандра Лук'янава
 17
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера