Знайсці
16.04.2019 / 23:222РусŁacБел

Унутры сабора Нотр-Дам пацярпеў толькі адзін архітэктурны аб'ект: алтар 1989 года

Прадстаўнік сабора Нотр-Дам Ларан Прадэс заявіў, што з-за пажару ўнутры знакамітага будынка атрымаў пашкоджанні толькі адзін архітэктурны аб'ект — галоўны алтар, паведамляе AP.

Ён распавёў, што шпіль сабора ўпаў на галоўны алтар, усталяваны ў 1989 годзе, не закрануўшы іншыя каштоўнасці.

«Мы змаглі выратаваць усё астатняе. Усе стэлы 18-га стагоддзя, піеты, фрэскі, капліцы і вялікі арган у парадку», — сказаў Прадэс.

Тры вялікія вітражы ацалелі, але на іх маглі застацца сляды ад гарачыні. Пашкоджанні на вітражах будуць вызначаны падчас экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031