Знайсці
16.04.2019 / 05:51РусŁacБел

«Найгоршага пазбеглі». Прэзідэнт Францыі — пра наступствы пажару ў Нотр-Даме

Le Monde

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што пажарным, якія тушылі сабор Парыжскай Божай Маці, удалося пазбегнуць найгоршага развіцця падзей — абвальвання сцен храма.

«Найгоршага ўдалося пазбегнуць, хоць бітва яшчэ не выйграная», — заявіў ноччу Макрон.

Французскі прэзідэнт паабяцаў аднавіць Нотр-Дам. Як піша Le Monde, Макрон заявіў, што для рэстаўрацыі храма будзе адкрыты агульнанацыянальны збор ахвяраванняў.

Бліжэй да раніцы пажарныя заявілі, што пажар патушаны.

Сам Макрон уначы ў суправаджэнні пажарных увайшоў у храм, калі той яшчэ гарэў.

Пажар у Саборы Нотр-Дам у Парыжы патушылі

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031