Юнага жыхара Ліды падазраюць у прычыненні па неасцярожнасці смерці 16-гадоваму спартсмену
У прычыненні па неасцярожнасці смерці вучню Лідскага філіяла Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву падазраецца 18-гадовы жыхар райцэнтра, паведамляе УСК па Гродзенскай вобласці.
Інцыдэнт са смяротным зыходам здарыўся вечарам 1 красавіка ў распранальні спартзалы. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 144 КК Беларусі. Праваахоўнікі атрымалі звесткі пра прычынную сувязь паміж смерцю 16-гадовага падлетка і фізічным уздзеяннем з боку 18-гадовага падазраванага. Да апошняга не ўжывалі ніякай меры стрымання.
Чытайце таксама: У Лідзе памёр дзесяцікласнік-спартсмен
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Варшаве адкрылася выстава Зянона Пазняка
 16
Ядвіга Паплаўская адзначае юбілей
 8
Мінкульт скардзіцца: ніхто не хоча здымаць фільмы пра 2020 год і «гераізм сілавікоў»
 15
У Беларусі зарэгістравалі таварны знак Made in Belarus
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера