Знайсці
10.04.2019 / 12:2310РусŁacБел

Актывісты просяць Лукашэнку вярнуць знесеныя крыжы ў Курапаты

Ганна Шапуцька і Ніна Багінская ў Курапатах 4 красавіка 2019 года, праз пару хвілін спадарыню Ніну затрымаюць, фота Волі Афіцэравай.

Некалькі актывістаў аднеслі ў Адміністрацыю прэзідэнта адкрыты зварот да прэзідэнта, у якім просяць Аляксандра Лукашэнку вярнуць 70 знесеных крыжоў ва ўрочышчы, піша Tut.by.

Сярод тых, хто падпісаў зварот, актывісты Ганна Шапуцька, Валерый Рабцаў, лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч.

Ганна Шапуцька патлумачыла, што лічыць знос крыжоў ва ўрочышчы актам вандалізму.

— Гэта не добраўпарадкаванне тэрыторыі, як яны гэта назвалі, гэта акт злачынства супраць народа, грамадства. Мы патрабуем вярнуць крыжы на месца, — cказала яна.

Шапуцька таксама распавяла, што на крыжы і іх ўстаноўку праз краўдфандынг было сабрана і патрачана 11 тысяч рублёў.

— Гэтыя крыжы былі ўсталяваныя людзьмі, на іх збіралі грошы з усёй краіны. А потым іх знеслі, я бачыла, як іх ламалі. Гэта беззаконне нейкае, — мяркуе актывістка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031