Знайсці
10.04.2019 / 10:201РусŁacБел

Двое мінчукоў трапіліся на выкраданні ровараў

У Мінску на месцы злачынства затрыманы двое мужчын, якія падазраюцца ў крадзяжы ровараў, паведамляе сталічная міліцыя.

41-гадовы мужчына і яго 27-гадовы напарнік кралі ровары пераважна ў Ленінскім раёне, пасля чаго перапрадавалі знаёмаму. Грошы трацілі на ўласныя патрэбы.

Устаноўлена шэсць эпізодаў крадзяжу.

Праваахоўнікі праводзяць праверку на дачыненне мужчын да здзяйснення аналагічных злачынстваў на тэрыторыі іншых раёнаў. Раней яны ўжо прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031