Знайсці
08.04.2019 / 14:002РусŁacБел

Новыя «Крумкачы» распавялі пра амбітную задачу на гэты сезон

krumka.by

У нядзелю ў «Арэна-Сіці» НФК правёў сустрэчу з заўзятарамі. Акрамя прадстаўлення гульцоў і трэнерскага штаба, аўтограф-сесіі, была таксама вызначана мэта на сезон — выхад у вышэйшую лігу. Пра гэта паведамляе сайт клуба.

«Крумкачы» выступалі ў вышэйшай лізе два гады, але былі выключаныя з яе праз праблемы з ліцэнзаваннем і праз запазычасці перад гульцамі. Клуб быў адпраўлены ў другую лігу, заняў другое месца і дамогся павышэння ў класе. Затым БФФ заявіла, што не дапусціць клуб да ўдзелу ў першай лізе, бо каманда з аналагічнай назвай ёсць сярод членаў федэрацыі. У выніку «Крумкачы» змянілі назву на НФК.

Чэмпіянат у першай лізе стартуе ў суботу. НФК першую гульню правядуць з «Оршай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031