Знайсці
05.04.2019 / 19:357РусŁacБел

Беларускі рэпер Бакей: Мне забаранілі тур па краіне з-за аднаго слова ў інтэрв'ю

Беларускаму рэперу Бакею давялося адмяніць тур па Беларусі, бо яму адмовілі ў гастрольным пасведчанні праз «нізкі мастацкі ўзровень творчасці». «Наша Ніва» патэлефанавала Уладзіславу (сапраўднае імя артыста) і спытала, што ён думае на гэты конт.

— Для мяне гэта было дзіўна, бо я не прыніжаю нічые гонар і годнасць, спяваю пра каханне. Пакуль мы ўсё прыпынілі, магчыма, паспрабуем арганізаваць тур яшчэ раз пазней, дзесьці ў канцы месяца. Або ўжо пасля лета.

— А што будзеце рабіць?

— Ды нічога, гэтак жа падавацца. Можа, што зменіцца. Проста мы год таму ездзілі ў тур, усё было выдатна, ніякіх пытанняў.

Бакей расказвае, што гады тры таму ў інтэрв’ю жартам назваў свой стыль «нарка-суіцыдальна-дэнсавы мікс». Вось і зачапіліся.

— У Брэсце аперыравалі гэтым: «Калі вы не прыбярэце ў інтэрнэце тое згадванне, дазволу не будзе». Але нічога нарка-суіцыдальнага ў маіх песнях няма. Я акуратна падыходжу да сваіх тэкстаў, бо ведаю, што мяне слухаюць і тыя, каму няма 18.

Некаторыя радкі з трэкаў, праўда, наўрад ці для непаўналетняй аўдыторыі.

«Нащупай яйца, не начинай
Ныть, что ничего не сделать
В поисках себя попался в клитор
Вечных никчемных затмений», — зачытвае рэпер у трэку Sound.

Уладзіслаў не разумее, як можна ацаніць чыйсьці мастацкі ўзровень: «Гэта не правільна, што нейкая камісія, выбірае, што слухаць людзям, а што не».

— Можа, адмовілі таму, што я рэпер? Нядаўна былі забароны канцэртаў рэпераў, і, напэўна, на гэтым фоне ў міністэрстве вырашылі, што такія заяўкі на тур адразу можна не разглядаць.

— Не бянтэжыць, што Кіркораву і Віктару Каліне дазваляюць гастраляваць, а вам не?

— Ну, Кіркораў і гэтыя рабяты з шоу-бізнесу, напэўна, ужо сталыя народныя артысты і ў іх высокі мастацкі ўзровень.

Наталля Лубнеўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930