Знайсці
05.04.2019 / 12:39РусŁacБел

Мэй папрасіла ў Туска адтэрміноўку «Брэкзіту» да 30 чэрвеня. Той хоча даць Брытаніі год

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй у лісце кіраўніку Еўрапейскай рады Дональду Туску папрасіла адтэрміноўкі выхаду краіны з Еўрасаюза да 30 чэрвеня.

У лісце тлумачыцца, што і ўрад, і парламент Вялікабрытаніі выступаюць супраць выхаду з ЕС без пагаднення, аднак пакуль не прыйшлі да кансенсусу з нагоды умоў «Брэкзіта». Без адтэрміноўкі жа Вялікабрытанія павінна будзе пакінуць ЕС без пагаднення ўжо 12 красавіка.

Мэй таксама заявіла, што паспрабуе дамовіцца з парламентам да 23 мая, каб Вялікабрытанія не ўдзельнічала ў выбарах у Еўрапарламент, аднак у адваротным выпадку гатовая правесці выбары.

Па дадзеных The Guardian, Туск, у сваю чаргу, мае намер прапанаваць лідарам краін ЕС даць ураду Вялікабрытаніі год на ратыфікацыю пагаднення аб «Брэкзіце» ў парламенце — да 10 красавіка 2020 года. Калі здзелка будзе ўхвалена раней, то «Брэкзіт» адбудзецца датэрмінова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031