Знайсці
04.04.2019 / 17:465РусŁacБел

Дэпутат Варанецкі пра знос крыжоў у Курапатах: «Першая рэакцыя — разгубленасць, боль і трывога»

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі адрэагаваў у сваім фэйсбуку на навіну пра масавы знос крыжоў у Курапатах.

Варанецкі напісаў:

— Даведаўся пра знос крыжоў пры ўладкаванні мемарыяльнага комплексу ва ўрочышчы Курапаты… Першая рэакцыя — разгубленасць, боль і трывога… Калі мы навучымся, як у народзе кажуць, абыходзіцца па-людску? Па-хрысціянску? Ня абражаючы пачуццяў і годнасці адзін аднаго? Чаму за ўсе гэтыя гады мы не знайшлі час для шырокага грамадскага абмеркавання таго, якім бы мы хацелі бачыць гэта сакральнае для нас, якія жывуць, месца агульнай памяці, болі і пакаяння? А зараз спяшаемся… Навошта? І што ў выніку атрымаем?..

На запіс сваім каментаром адрэагаваў пасол Беларусі ў Эквадоры Ігар Палуян: «Не ў брыво, а ў вока».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930