Знайсці
04.04.2019 / 11:5112РусŁacБел

Польскі генерал: У выпадку нападу Расіі на Польшчу НАТА выкарыстае атамную зброю

Былы галоўнакамандуючы Сухапутных войскаў Польшчы, генерал Вальдэмар Скшыпчак лічыць, што Захад выкарыстае ядзерную зброю супраць Расіі ў выпадку атакі на Польшчу. Пра гэта паведамляе Wirtualna Polska.

«Гэта праўда, што амерыканцы мелі намер нанесці ядзерны ўдар, каб спыніць Чырвоную армію ў Польшчы. Цяпер існуе аналагічны план, калі Пуцін ударыць», — сказаў Скшыпчак.

«Больш за тое, у ваенным сэнсе гэта найбольш разумна. Для нас, палякаў, такі сцэнар, вядома, непрымальны. Але калі выбухне вайна, ніхто не будзе пытацца ў нас думкі. Мы не будзем мяняць геаграфічнае становішча», — адзначыў генерал.

Паводле яго слоў, Польшча з'яўляецца «франтавой дзяржавай, таму яна заўсёды будзе вобласцю сутыкненняў, як гэта прадугледжвалася Варшаўскай дамовай».

«Не трэба быць вялікім стратэгам, каб ведаць, што ў бітве супраць расійскай ваеннай машыны ніводная армія ў Еўропе, у прыватнасці Польшчы, не мела б ніякіх шанцаў», — дадаў у Скшыпчак.

Ён адзначыў важнасць сяброўства ў НАТА і павелічэння абаронных выдаткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930