Знайсці
03.04.2019 / 11:323РусŁacБел

У Лунінцы калегі вырашылі пажартаваць з таварыша: у выніку з вакзала эвакуявалі 50 чалавек

Здарэнне адбылося 2 красавіка. У 14.49 у міліцыю патэлефанаваў дыспетчар станцыі і паведаміў пра падазроную скрынку каля будынку дэфектаскапіі, піша БелТА.

На месца здарэння была накіравана следча-аператыўная група. Кардонная скрынка памерам 25х10 см спрацавала на металадэтэктар. З будынка ў выніку эвакуявалі 50 чалавек — пасажыраў і работнікаў станцыі.

Але пры аглядзе пабачылі, што ўнутры цагліна. Такім чынам з калегі вырашылі жартаваць работнікі аднаго з прадпрыемстваў. Яны паклалі скрынку з цаглінай у яго торбу. Калі мужчына пабачыў гэта, то проста выкінуў скрынку з торбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031