Знайсці
02.04.2019 / 13:262РусŁacБел

Цімашэнка перадумала аспрэчваць вынікі выбараў у судзе

Лідар партыі «Бацькаўшчына» і кандыдат у прэзідэнты Украіны Юлія Цімашэнка на брыфінгу заявіла, што не мае намеру аспрэчваць у судзе вынікі першага туру выбараў, нягледзячы на ​​парушэнні.

«Я магу адразу сказаць, што мы не пойдзем у суд, і прычына таму адна — падчас гэтых выбараў мы не адзін раз у гэтыя суды звярталіся. Аднак пасля так званых рэформаў сістэмы судаводства прэзідэнт прыватызаваў сістэму, і яна сёння працуе так жа фальшыва, як былі праведзены выбары», - сказала яна.

Выбары прэзідэнта адбыліся на Украіне 31 сакавіка. Яўка склала 63,48%. Пасля падліку 98,9% бюлетэняў у Зяленскага — 30,23%, у Пятра Парашэнкі — 15,94%, у Юліі Цімашэнкі — 13,39%. 

У другі тур, што пройдзе 21 красавіка, выйшлі Зяленскі і Парашэнка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031