Знайсці
26.03.2019 / 09:068РусŁacБел

Дзень Волі ў Глыбокім фільмавалі чатыры спецслужбісты ФОТА

25 сакавіка і ў Глыбокім адзначылі Дзень Волі. Сабралася рэкордная для Глыбокага колькасць - больш за дзесяць чалавек.

Святкаванне прайшло ў традыцыйным, заведзеным з 2013 года, фармаце - удзельнікі ўсклалі кветкі да помніка прэм'еру БНР Вацлаву Ластоўскаму, мемарыяльнай шыльды ў гонар стваральніка бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага, і магілы сябра Саюза беларускіх патрыётаў (арганізацыі, якая існавала ў Глыбокім і Паставах і разгромленая органамі МГБ у 1947-м) Альбэрта Бацяноўскага.

Каля шыльды Дуж-Душэўскага і над магілай Бацяноўскага быў узняты бел-чырвона-белы сцяг.

Міліцыя не перашкаджала, але ўпершыню акцыю фільмавалі на камеры чатыры службоўцы з мясцовых аддзелаў міліцыі і КДБ.

* * *

Дзень Волі ў Глыбокім пачалі адзначаць у 90-я. У 1996 годзе ў гэты дзень быў арганізаваны пікет на прыступках райвыканкама. Да 2003 года акцыі ладзіліся штогод. Потым быў перапынак да 2013 года, калі грамадскія актывісты пачалі адзначаць гэты дзень ускладаннем кветак да ўсталяваных помнікаў дзеячам БНР.

Кастусь Шыталь, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930