Знайсці
25.03.2019 / 15:547РусŁacБел

Салдат збег з вайсковай часткі ў Печах. Яго шукаюць шосты дзень

19 сакавіка салдат тэрміновай службы Аляксандр Неўмяржыцкі сышоў з часткі ў Печах. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал NEXTA. У Мінабароны інфармацыю пацвердзілі. Кажуць, спагнанняў у дачыненні да салдата не было. Незадоўга да знікнення ён двойчы быў у звальненні — ездзіў на радзіму ў Лельчыцкі раён, піша Tut.by

Прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў паведаміў Tut.by, што праз два дні пасля знікнення камандзір часткі пачаў крымінальную справу па артыкуле 445 (самавольнае пакіданне часці або месца службы).

— Знікненне да двух дзён не лічыцца злачынствам, — растлумачыў прадстаўнік ведамства. — Вайскоўца станоўча характарызуюць. Пошук быў арганізаваны адразу, 19 сакавіка, і працягваецца да гэтага часу. Праінфармаваныя ўсе органы, у тым ліку праваахоўныя. Паведамілі і сям'і, яны таксама не ведаюць, дзе ён.

У Мінабароны адзначаюць, што ім невядома пра факты нестатутных адносін (дзедаўшчыны), якія маглі б стаць прычынай знікнення салдата. Калі віна Неўмяржыцкага будзе даказаная, яму пагражае арышт. За мінулы год самавольна з вайсковай часткі пайшоў толькі адзін салдат.

Адар'я Гуштын, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031