Знайсці
25.03.2019 / 13:26РусŁacБел

У Брэсце 14-гадовы падлетак не вярнуўся з вуліцы і прапаў

Фота абласной міліцыі

Максім Давідзенка 24 сакавіка гуляў на вуліцы недалёка ад свайго дома. Ён сышоў у невядомым кірунку, і да цяперашняга часу пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома, паведамляе абласная міліцыя.

На выгляд падлетку 10-12 гадоў, рост 150 см, у яго хударлявы целасклад, цёмна-русыя валасы. Быў апрануты ў блакітную куртку з сінімі ўстаўкамі па баках, спартыўныя штаны шэрага колеру, шэрую майку у зялёную палоску з надпісам белага колеру, абуты ў чорныя кеды з белымі насамі.

Сёння падлетка знайшлі, ён кажа, што цэлую ноч гуляў па горадзе і катаўся на грамадскім транспарце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера