Знайсці
22.03.2019 / 15:332РусŁacБел

Лукашэнка пагаварыў з жыхарамі Баранавічаў пра цэны і заробкі

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы з актывам Баранавічаў і Баранавіцкага раёна пагутарыў з мясцовымі жыхарамі, піша БелТА. 

Заўважыўшы на вуліцах прэзідэнцкі картэж, гараджане сабраліся каля будынка гарвыканкама ў чаканні кіраўніка дзяржавы. Выйшаўшы з будынка, Аляксандр Лукашэнка накіраваўся да іх.

Хутка размова перайшла да больш сур'ёзных тэмаў. У першую чаргу жыхары Баранавічаў спыталі, чаму растуць цэны на некаторыя прадукты, напрыклад, мяса курыцы. Ён падкрэсліў, што з неабгрунтаваным ростам цэн у краіне будуць змагацца.

«Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю прапануе адрадзіць народны кантроль. Прафсаюзам я даручаў, каб яны глядзелі за цэнамі і інфармавалі мяне. Мы паглядзім, хто тут зараз пачынае жартаваць з гэтымі цэнамі. Бо няма падстаў для іх росту. Гэта ўжо залазяць у кішэні», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час ён растлумачыў, што часам прадпрыемствы вымушаныя падымаць цэны на сваю прадукцыю, і тады яна даражэе ў крамах. «Вы не думайце, што павысілася цана на халадзільнік, і гэта я забраў гэтыя грошы. Не, гэтыя грошы «Атлант», які вырабляе, і атрымаў. Не скажу, што ў іх усё добра, але яны імкнуцца, — прывёў прыклад Аляксандр Лукашэнка. - Мы кантралюем і глядзім. Дзесьці аб'ектыўна выраслі цэны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031