Знайсці
22.03.2019 / 12:103РусŁacБел

Лукашэнка пра патэнцыял сельскай гаспадаркі: На нафце такой рэнтабельнасці няма

Аляксандр Лукашэнка бачыць вялікі эканамічны патэнцыял у сельскагаспадарчай галіне. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, піша БелТА.

«Лён вырабляем, малако … Сёння няма такой на нафце рэнтабельнасці. На беларускай нафце, якую мы трохі прадаем, - самая добрая лёгкая нафта — мы там не маем такой рэнтабельнасці. Таму можна жыць і працаваць. І некаторыя фермерскія гаспадаркі, якія ў нас займаюцца бульбай, цыбуляй і іншымі агародніннымі культурамі (і не толькі агародніннымі), маюць добрыя заробкі і добрую рэнтабельнасць», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

«На зямлі, вядома, мільярдэрам і, можа, нават мільянерам не станеш, але калі добра працаваць, можна нармальна жыць», - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што трэба аналізаваць рынкі і арыентавацца на тыя віды прадукцыі, якія найбольш запатрабаваныя. Акрамя таго, у сувязі з кліматычнымі зменамі ў Беларусі з'яўляецца магчымасць апрацоўваць і некаторыя нетрадыцыйныя культуры. «Таму думайце, перш чым развіваць сельскую гаспадарку, якія віды прадукцыі, які тавар вы хочаце зрабіць і дзе вы прадасце гэты тавар», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031