Знайсці
19.03.2019 / 13:285РусŁacБел

Адміністрацыя Трампа хоча скараціць фінансаванне радыё «Свабода»

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў заяўцы ў бюджэт на 2020 год прапануе спыніць працу трох службаў «Радыё Свабодная Еўропа» / «Радыё Свабода». Пра гэта паведамляе ўкраінская служба.

Гаворка ідзе пра грузінскую, татара-башкірскую і паўночнакаўказскую службы.

Згодна з бюджэтнай заяўкай, адміністрацыя хоча скараціць выдаткі на вяшчанне на замежную аўдыторыю на 22%. Такім чынам бюджэт «Радыё Свабода» могуць паменшыць да 87 млн даляраў у 2020 годзе (у 2019 годзе — 124 мільёны даляраў).

Акрамя таго, Белы дом прапануе скараціць выдаткі на балканскую службу «Радыё Свабода», спыніўшы дзейнасць у Чарнагорыі і Македоніі.

Па словах в.а. прэзідэнта карпарацыі Дэйзі Сіндэлар, летась «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода» дасягнула штотыднёвай аўдыторыі ў 34 мільёны чалавек у інтэрнэце, на тэлебачанні і радыё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031