Знайсці
18.03.2019 / 12:1315РусŁacБел

У Гродне мужчына забіў сякерай сабаку, які пакусаў яго

Здарэнне адбылося ў прыватным доме па вуліцы Галовічы. Там у 49-гадовага гарадзенца пражывае сем сабак, паведамляе абласная міліцыя.

У нядзелю днём два сабакі выбеглі з-за агароджанай тэрыторыі і забеглі ў двор да суседа. 33-гадовы гаспадар дома хацеў прагнаць дварнякоў. Адзін сабака ўцёк, а другі ўкусіў за руку, пасля чаго збег.

Праз некалькі хвілін пацярпелы ў кустах убачыў сабаку, узяў сякеру і абухом некалькі разоў ударыў. Перакінуў сабаку цераз плот да суседа, мужчына сам выклікаў міліцыю і расказаў пра здарэнне гаспадару.

Міліцыя дадае, што ніякіх дакументаў на сабак у гаспадара жывёл не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031