Знайсці
14.03.2019 / 06:168РусŁacБел

«Боінг» папрасіў прыпыніць палёты ўсіх самалётаў 737 Max

Авіябудаўнічая карпарацыя Boeing заявіла, што «вырашыла рэкамендаваць Федэральнаму ўпраўленню грамадзянскай авіяцыі ЗША часовае прыпыненне палётаў усяго глабальнага флоту 737 MAX, які складаецца з 371 самалёта». Кампанія падтрымлівае адпаведнае рашэнне ўпраўлення, прынятае пасля катастрофы самалёта ў Эфіопіі.

«Бяспека заставалася галоўнай каштоўнасцю для Boeing з тых часоў, як мы пачалі будаваць самалёты, і застанецца ёю назаўсёды. Большага прыярытэту для нашай кампаніі і нашай індустрыі не існуе», — сказаў прэзідэнт кампаніі Дэніс Мюленбург.

Пры гэтым з дадзеных з сайта кампаніі вынікае, што ўсяго яна паставіла 376 самалётаў 737 MAX (пры сукупным аб'ёме заказаў 5012 адзінак).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031