Знайсці
11.03.2019 / 14:4316РусŁacБел

Ганна Канапацкая рэзка раскрытыкавала заяву Эйсмант пра дыктатуру: Фашызм і нацызм пачыналіся гэтаксама

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая абурылася заявамі прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант, што дыктатура можа стаць брэндам краіны.

«Заявы прэс-сакратара прэзідэнта аб тым, што дыктатура — гэта брэнд Беларусі, а за дыктатурамі будучыня ў заўтрашнім свеце, акрамя абурэння нічога не выклікаюць. Якая кароткая, аказваецца, бывае чалавечая памяць і вялікае глупства», — напісала Ганна Канапацкая ў сваім фэйсбуку.

Наталля Эйсмант: У свеце можа з'явіцца запыт на дыктатуру. Гэта наш брэнд

«Вызначэнне дыктатуры не можа «па-рознаму ўспрымацца» і нясе адзін, цалкам пэўны сэнс. Дыктатура — гэта адзінаўладнае і безумоўнае праўленне адной асобы, якое характарызуецца адсутнасцю рэальнага падзелу галін улады, падаўленнем грамадзянскіх свабод і грамадзянскай супольнасці, гранічнай канцэнтрацыяй улады, надзвычай шырокім ужываннем палітычных рэпрэсій, гвалту, празмерным разрастаннем рэпрэсіўна-паліцэйскага (міліцэйскага) апарата. І ніякага пазітыўнага сэнсу ў гэтым вызначэнні няма і быць не можа.

Дыктатура — гэта зло, кроў, смерць і вайна», — адзначае дэпутат.

«Беларусы як ніхто іншыя ведаюць і памятаюць, што такое сучасныя дыктатуры — італьянскі фашызм і нямецкі нацызм. Пачыналіся яны гэтак жа сама, як сёння кажа прэс-сакратар, прыкрываючыся дысцыплінай і парадкам. Чым скончыліся такія маніпуляцыі беларусы добра ведаюць - смерцю мільёнаў нашых суайчыннікаў», — дадала Ганна Канапацкая..

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930