Знайсці
11.03.2019 / 08:492РусŁacБел

Выбары ва Украіне: крымскія татары падтрымалі Парашэнку

Меджліс крымскататарскага народа падтрымаў кандыдата ў прэзідэнты Пятро Парашэнку на выбарах, якія адбудуцца 31 сакавіка. Адпаведнае рашэнне апублікаваў кіраўнік Меджліса Рэфат Чубараў.

«Пасля афіцыйнай рэгістрацыі Пятра Парашэнкі кандыдатам у прэзідэнты Украіны рашэнне, раней прынятае «за аснову» было накіравана членам Меджліса для ўнясення імі магчымых дапаўненняў і змен. З іх улікам рашэнне было прынята і падпісана 27 лютага», — паведаміў Чубараў.

У рашэнні ўказана, што члены Меджліса «вырашылі выказаць падтрымку прэзідэнту і заклікалі грамадзян падтрымаць яго кандыдатуру галасаваннем для абрання прэзідэнтам на новы тэрмін».

Таксама члены Меджліса заклікалі грамадзян Украіны, якія пражываюць на тэрыторыі акупаванага Крыма, прыняць удзел у выбарах на участках, размешчаных на мацерыковай частцы Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930