Знайсці
04.03.2019 / 12:233РусŁacБел

Лукашэнка падпісаў Дырэктыву аб развіцці ЖКГ

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дырэктыву №7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У дакуменце выкладзены рашэнні, прынятыя 20 кастрычніка 2017 года на рэспубліканскім семінары-нарадзе, даручэнні і патрабаванні кіраўніка дзяржавы па ўдасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Асноўнымі мэтамі, якія вызначаюць перспектыўныя напрамкі развіцця галіны, з'яўляюцца павышэнне якасці паслуг і правядзенне справядлівай тарыфнай палітыкі, аказанне дзяржаўнай падтрымкі малазабяспечаным і сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян, удасканаленне работы з насельніцтвам, развіццё механізмаў грамадскага кантролю ў сферы ЖКГ, стымуляванне грамадзян да ўдзелу ў рэалізацыі энергаэфектыўных мерапрыемстваў ў жыллёвым фондзе, шырокае далучэнне насельніцтва ў працу па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў.

Дырэктыва таксама накіравана на ўдасканаленне абыходжання з камунальнымі адходамі (скарачэнне аб'ёмаў іх назапашвання, больш глыбокая перапрацоўка і другаснае выкарыстанне гэтых адходаў), паэтапная адмова ад поліэтыленавай ўпакоўкі з яе замяшчэннем экалагічна бяспечнай, у тым ліку са шкла і паперы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031