Лукашэнка распавёў, а каторай гадзіне косіць траву і куды збывае малако са свайго падворка
У сельскай гаспадарцы Беларусі прыярытэт ва ўсё большай ступені будзе аддавацца зялёным тэхналогіям, выключна натуральнай, арганічнай вытворчасці, распавёў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з асабовым складам Ваеннай акадэміі, перадае БелТА.
Фота: president.gov.by.
«Мы ўсё больш і больш будзем паварочваць сельскую гаспадарку да зялёных тэхналогій, таму што самая дарагая бульба — гэта тая, якая чыстая», — прывёў прыклад Лукашэнка.
Адказваючы на адно з пытанняў, ён таксама распавёў пра свой падворак.
«Вы перабольшваеце, што я занадта шмат часу надаю прысядзібнаму ўчастку. Гэта не значыць, што я кожны дзень на гэтым участку. Калі пачынаецца сенакос, то а 5-й раніцы, прачнуўшыся рана, іду да 6-7 гадзін кашу траву. Але гэта з дзяцінства. Касьба — самая цяжкая праца. Напэўна, гэта асаблівасць майго характару. Вясковых людзей шмат, але далёка не ў кожнага такая цяга да зямлі, да жывёл», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што малако з яго падворка ад некалькіх кароў ужо нават рэалізуюць на продаж. Адзінае, кіраўнік дзяржавы асабліва прасіў, каб не бралі высокую цану.
Лукашэнка адзначыў, што яго дзялянка — гэта яшчэ і эксперыментальная пляцоўка, дзе ён асабіста ацэньвае вынікі працы навукоўцаў.