Знайсці
22.02.2019 / 12:102РусŁacБел

Тром палякам, якія напалі на беларускіх гастарбайтараў, далі да года турмы

pixabay.com

Апеляцыйны суд горада Беластока прысудзіў трох жыхароў горада Голдап на паўночным усходзе краіны да турэмнага зняволення — аднаго з іх тэрмінам на адзін год, двух — на 10 месяцаў - за разбойны напад на групу беларусаў, што працуюць у краіне, паведамляе Радыё Польшча.

Напад адбыўся ў красавіку мінулага года. Трое маладых людзей напалі на групу беларусаў, бо ім не спадабалася, што яны размаўлялі па-руску.

На думку пракуратуры, гэта быў напад на глебе нацыянальнай нянавісці, што знайшло пацвярджэнне ў ходзе судовага разбору. Усе асуджаныя раней былі судзімыя за крадзяжы і рабаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031