Знайсці
22.02.2019 / 11:194РусŁacБел

Перад Еўрапейскімі гульнямі памяняюць асфальт на праспектах Незалежнасці і Пераможцаў

У Мінску да 1 мая цалкам заменяць асфальтабетоннае пакрыццё вуліц на плошчы 202 тыс. кв.м, паведаміў генеральны дырэктар мінскага «Гаррамаўтадара» Дзяніс Глінскі, перадае БЕЛТА.

Свята ў горадзе. Уладзімір Цэслер.

Па словах Дзяніса Глінскага, у горадзе правялі маніторынг стану вулічна-дарожнай сеткі па маршрутах руху ўдзельнікаў велагонак, транспартных калідорах II Еўрапейскіх гульняў, сфармавалі план мерапрыемстваў на 2019 г.

У ліку аб'ектаў, дзе прадугледжана поўная замена асфальту, значацца праспекты Незалежнасці, Пераможцаў, МКАД, вуліцы Маякоўскага, Жукоўскага, Аранская, Прытыцкага, мост праз Свіслач і інш.

Такая ж праца праводзілася і ў мінулым годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031